21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтага свята ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце пад дэвізам "Рускай мове да разгрузку! Гавары па-беларуску" .
Вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, разгадвалі рэбусы, прысвячалі мове свае шчырыя словы, перадавалі ў малюнках цікавыя беларускія словы і малявалі герояў беларускіх казак. А 21 лютага адбыўся конкурс "Знаўцы беларускага слова". Самыя актыўныя вучні атрымалі незвычайныя сертыфікаты.


