Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2022

У нас в школе Неделя родного языка

З 16 верасня ў школе праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

          54 вучні з 8 па 11 класы прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.

          Вучні і настаўнікі школы спрабавалі цэлы тыдзень размаўляць па-беларуску, згодна з умовай акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, а таксама прынялі ўдзел ў стварэнні воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

 

Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел ў конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.

Цікава і займальна ў 5 і 8 класах прайшлі турніры “Знаўцы беларускай мовы”. Удзельнікі атрымалі задавальненне ад гульні і даведаліся шмат новых беларускіх слоў і выразаў.

 

Завяршыўся тыдзень праслухоўваннем песень на беларускай мове і флаер-фэстам “Мой родны кут, як ты мне мілы”.

Разделы сайта